30 студзеня 2025, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для тых, хто перасякае мяжу, падрыхтавалі новаўвядзенне

4
Для тых, хто перасякае мяжу, падрыхтавалі новаўвядзенне

Яно адаб'ецца на партманэтах беларусаў.

У Беларусі павялічваецца кошт дэзінфекцыі некаторых транспартных сродкаў на мяжы, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У ДМК нагадалі, што пры ўездзе ў Беларусь транспартныя сродкі падлягаюць абавязковай дэзінфекцыі. І мытнымі органамі ажыццяўляецца праверка кантрольных марак на аўто, якія пацвярджаюць праходжанне дэзінфекцый пры ўездзе праз памежныя пункты "Беняконі", "Грыгароўшчына", "Каменны Лог" і "Казловічы".

І з 1 лютага 2025-га арганізацыя, якая выконвае паслугі абавязковай дэзінфекцыі транспарту, падвышае да 120 беларускіх рублёў тарыф на дэзінфекцыю грузавікоў. Дэзінфекцыя легкавікоў на мяжы Беларусі з 1 лютага 2025 года будзе ажыццяўляцца ранейшымі тарыфамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках