З 1 лютага ўзрасце падатак за арэнду кватэр
3- 29.01.2025, 15:39
- 3,606
Будуць змены і для тых, хто здае гаражы.
З 1 лютага 2025 года ў Беларусі павялічацца стаўкі падаходнага падатку з фізічных асоб за арэнду кватэр і гаражоў. Гэта прадугледжана абноўленым Падатковым кодэксам, піша Blizko.by.
У 2025 годзе стаўкі падаткаў вырастуць на 1-3 рублі.
Падатак за арэнду кватэры ў Менску складзе 50 рублёў за кожны жылы пакой, тады як зараз ён роўны 47 рублям.
У абласных цэнтрах стаўка будзе крыху ніжэйшай — 46 рублёў, у параўнанні з 44 рублямі сёлета.
Падаткі на арэнду гаражоў
Сума падатку будзе залежаць ад тыпу гаража і катэгорыі населенага пункта. У 2025 годзе сума падатку будзе вагацца ад 6 да 21 рубля на месяц за гараж (цяпер - ад 5 да 20 рублёў).
Абавязак выплаты падаходнага падатку за арэнду жылля нясе ўласнік, які атрымлівае даход ад здачы, незалежна ад наяўнасці дамовы арэнды з жыхарамі.
Калі жыллё арандуецца не на поўны месяц, падатак разлічваецца прапарцыйна колькасці дзён, на працягу якіх яно было здадзена.
Прадугледжаны розныя льготы. Напрыклад, уласнікі, якія здаюць жыллё маладым спецыялістам або работнікам, могуць быць вызвалены ад падатку пры наяўнасці адпаведных дакументаў.