30 студзеня 2025, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я хацела б так працаваць, увогуле кайф»

10
«Я хацела б так працаваць, увогуле кайф»

Беларуска расказала пра начную працу, пра існаванне якой вы маглі нават не падазраваць.

Беларуска адпрацавала начную змену ў краме адзення, размешчаным у гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk у сталіцы. У TikTok яна паказала, якія задачы выконвала. У каментарах некаторыя гледачы напісалі, што такая праца можа быць шкоднай для арганізма, ды і плацяць за яе мала, піша «Люстэрка».

Рыхтавацца да начной змены беларуска пачала ў 18.15. Пры гэтым яна рабіла ўсё тое самае, што і чалавек, які збіраецца раніцай: прыняла душ і прывяла сябе ў парадак, пад’ела, у кантэйнер сабрала прадукты. Пасля 20-й дзяўчына выйшла з дому. Па дарозе яна заскочыла ў краму і набыла там ласункаў і трыкатажныя пальчаткі (яны патрэбныя былі для працы). Да Galleria Minsk блогерка дабіралася на транспарце, дарога ў яе заняла 50 хвілінаў. А 22-й ціктокерка прыступіла да сваёй працы.

У краме задача дзяўчыны была прыводзіць у парадак стэлажы і вітрыны, акуратна складаць рэчы, якія днём разварушылі наведвальнікі. Падчас змены ў яе былі тры дзесяціхвілінныя перапынкі: пасля паўночы, а 3-й і блізу 7-й. А 8-й супрацоўніца скончыла працу і накіравалася дадому.

@sunsarikk Мой первый опыт ночной смены, в целом, я думала будет хуже #ночнаясмена #работа #влог #магазин #магазинодежды #galleria ♬ i walk this earth all by myself - Ekkstacy

«Звычайна мы паспяваем усё зрабіць раніцай да адкрыцця, але часам даводзіцца выходзіць у ноч. Была поўная перастаноўка залы і выдача вясновай калекцыі», – патлумачыла аўтарка неабходнасць начной змены.

Таксама яна адзначыла, што пакупнікам «цаны няма», калі яны не пакідаюць пасля сябе рэчы ў прымеркавых і не вешаюць іх па зале, а кладуць на спецыяльны стол пры выхадзе. Ціктокерка напісала, што праца начамі ў краме адзення – гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. У такі час сутак у гандлёвым цэнтры ёй было зусім не страшна: высвятляецца, там шмат супрацоўнікаў, некаторыя з іх праводзілі тэхнічныя працы.

Некаторыя гледачы зацікавіліся такой працай і ўдакладнялі ў ціктокеркі, колькі за яе плацяць. Але былі людзі, якія паведамлялі, што за гэтую працу шмат грошай не атрымаеш, да таго ж яна шкодная, «здароўе забіваецца ў хлам». Хоць частка каментатараў меркавалі, што ўсё гэта вельмі індывідуальна і залежыць ад схільнасцяў канкрэтнага чалавека.

Вось некаторыя водгукі гледачоў:

• «Я хацела б так працаваць. Людзей няма, ніхто не раздражняе, працуеш сабе спакойна, і ні з кім размаўляць не трэба. Увогуле кайф».

• «Добра, калі заўсёды жывеш у такім рэжыме. Але гэта даволі праблемна ў нашым свеце. Бо ўсё роўна многія сацыяльна-грамадскія рэчы ты не зможаш зрабіць ноччу».

• «Паверце, начная змена – гэта пекла. Я адзін раз адпрацавала і думала, што здохну: збіўся ўвесь рэжым сну».

• «Тры разы на ноч выходзіла і з кожным разам усё горш сябе адчувала».

• «Даволі складаная праца. У прынцыпе 12 гадзінаў вытрымаць цяжка, а ўначы арганізм жудасна хоча спаць, кава ці энэргетыкі не ратуюць. А чацвёртай раніцы ўжо будзеш як лялька, з жаданнем заснуць на падлозе».

• «Усё індывідуальна. Люблю начныя змены, спаць я больш хачу менавіта ў дзённыя».

• «Я працаваў у ноч. Афігенна, кіраўніцтва няма, і ніхто галаву не “есць”».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках