30 студзеня 2025, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэсіт, які перажыў Галакост, параўнаў Пуціна і Гітлера

7
Адэсіт, які перажыў Галакост, параўнаў Пуціна і Гітлера
РАМАН ШВАРЦМАН

Раман Шварцман заклікаў пакласці канец варварству.

Жыхар Адэсы, які перажыў Галакост, у прамове перад бундэстагам параўнаў расейскую вайсковую агрэсію супраць яго краіны, развязаную Пуціным, з варварскімі злачынствамі нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. «У тыя часы мяне спрабаваў забіць Гітлер, бо я габрэй. Цяпер Пуцін спрабуе забіць мяне, бо я ўкраінец», - заявіў Раман Шварцман падчас выступу ў парламенце ФРГ на пасяджэнні ў памяць ахвяраў нацыянал-сацыялізму ў сераду, 29 студзеня, паведамляе «Нямецкая хваля».

Адначасова Шварцман заклікаў Нямеччыну павялічыць вайсковую падтрымку Украіны. «Я заклікаю вас, узбройце нас, каб Пуцін скончыў гэтую вайну на знішчэнне», - заклікаў 88-гадовы ўкраінец. Асабліва ён указаў на патрэбу Украіны ў ракетах вялікай далёкасці.

Маральны абавязак цяперашніх пакаленняў - пакласці канец варварству

Са слоў Шварцмана, цяперашнія пакаленні павінны прыкласці намаганні, «каб ніхто больш не зведваў пакут і катаванняў», гэта іх гістарычны і маральны абавязак. «Сёння мы павінны зноў зрабіць усё магчымае, каб пакласці канец варварству», - падкрэсліў ён.

Раман Шварцман з'яўляецца старшынём Адэскай рэгіянальнай асацыяцыі юдэяў і прадстаўляе ахвяр Галакоста. Ва ўзросце 5 гадоў ён трапіў у Бершадскае гета ў Вінніцкай вобласці. З яго слоў, ён праз 80 гадоў яшчэ памятае знявагі, боль і сталы голад у гета.

Пасля прамовы Шварцмана дэпутаты пляскалі яму ў ладкі стоячы. Федэральны прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер падзякаваў госцю за тое, што змог прыехаць у Берлін. «Я ўважаю за гонар, што вы сёння выступаеце перад намі», - заявіў ён і запэўніў Украіну ў падтрымцы Нямеччыны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках