Рэйс Дубай – Масква, які падаў сігнал бедства, экстранна сеў у Астрахані.
3- 29.01.2025, 20:29
- 10,480
Самалёт падаў сігнал над Каспійскім морам.
Пасажырскі лайнер Boeing, які ляціць з Дубая ў Маскву, здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Астрахані, паведамілі РБК у прэс-службе аэрапорта.
Раней гэты самалёт падаў сігнал бедства над Каспійскім морам. Потым, паводле звестак сэрвісу Flight Radar, яго перанакіравалі ў аэрапорт Астрахані.
«Рэйс DP992, які рухаўся па маршруце Дубай – Масква, здзейсніў змушаную пасадку ў аэрапорце Астрахані ў 19:16 (мясцовы час) з тэхнічных прычынаў», – гаворыцца ў паведамленні.
У авіякампаніі «Перамога», якой належыць лайнер, удакладнілі, што прычынай экстраннай пасадкі стала спрацоўванне датчыка загарання ў багажным адсеку.
У прэс-службе паветранай гавані дадалі, што пасажыры размешчаныя ў будынку аэравакзальнага комплексу, з імі працуюць прадстаўнікі авіякампаніі.
Раней, 24 студзеня, самалёт «Аэрафлота», які рухаўся са Стамбула ў Маскву, здзейсніў пазапланавую пасадку ў Астрахані – таксама праз спрацоўванне датчыкаў. Пасадка прайшла ў штатным рэжыме, пасажыраў накіравалі далей па маршруце на рэзервовым самалёце.