5 студзеня 2025, Нядзеля, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Устаноўлены кіроўца Cybertruck, які выбухнуў у Лас-Вегасе

14
Устаноўлены кіроўца Cybertruck, які выбухнуў у Лас-Вегасе

Ім быў неаднаразова ўзнагароджаны вайсковец ЗША.

У сераду, 1 студзеня, каля гатэля Трампа ў Лас-Вегасе ўзарваўся Cybertruck. Паліцыя высветліла, што загінулым кіроўцам быў вайсковец ЗША.

Пра гэта паведамляюць Reuters і Associated Press.

Агенцтва піша, што ў чацвер афіцыйныя асобы ідэнтыфікавалі чалавека, якога знайшлі мёртвым у Cybertruck, які выбухнуў каля ўваходу ў гатэль Trump International у Лас-Вегасе.

Загінулым кіроўцам быў 37-гадовы Мэцью Лівельсбэргэр, дзейны вайсковец войска ЗША з Каларада-Спрынгс. Ён дзейнічаў у адзіночку.

Паводле паведамленняў паліцэйскага ўправа Лас-Вегаса ў сацсетцы Х, Лівельсбергер скончыў жыццё самагубствам, стрэліўшы сабе ў галаву. У момант, калі ў кузаве ўзарваліся каністры з бензінам і вялікія піратэхнічныя мінамёты, вайсковец знаходзіўся ў аўто.

Шэрыф Кевін Макмахіл паведаміў журналістам, што Лівельсбэргэр застрэліўся непасрэдна перад дэтанацыяй. Каля яго ног быў знойдзены пісталет.

Гэта быў адзін з двух паўаўтаматычных пісталетаў, знойдзеных у Cybertruck. Абодва былі законна набыты вайскоўцам 30 снежня. Праваахоўныя органы таксама знайшлі ў грузавым пікапе вайсковае пасведчанне асобы, пашпарт, iPhone і крэдытныя карты.

Выбух нанёс нязначныя раненні сямі людзям, і практычна не нанёс шкоды гатэлю. Са слоў шэрыфа, Лівельсбэргэр, магчыма, планаваў больш разбуральны напад, але аўтамабіль са сталёвымі бартамі прыняў на сябе большую частку выбухной сілы.

На гэты момант улады ўсё яшчэ працуюць над выяўленнем матыву. У той жа час, у ФБР заявілі, што пакуль не знайшлі адназначнай сувязі паміж наездам пікапа на людзей у Новым Арлеване ў навагоднюю ноч, у выніку чаго загінула 15 чалавек. І выбухам Cybertruck у Лас-Вегасе пазней у той жа дзень.

Што вядома пра вайскоўца, які застрэліўся і ўзарваўся ў Cybertruck

Лівельсбэргэр быў прызначаны ў Камандаванне спецыяльных аперацый войска і знаходзіўся ў зацверджаным адпачынку на момант сваёй смерці. Са слоў амерыканскага чыноўніка, нядаўна ён вярнуўся з замежнай выправы ў Нямеччыне (вярнуўся ў ЗША). Следчыя высветлілі, што незадоўга да арэнды Cybertruck і пакупкі зброі, вайсковец мог пабіцца з жонкай з-за праблем у стасунках.

Вядома, што Лівельсбэргэр служыў у "Зялёных берэтах" - высокакваліфікаваных спецпадраздзяленнях, якія працуюць над барацьбой з тэрарызмам за мяжой і навучаюць партнёраў. Ён служыў у войску з 2006 года, рухаючыся па службовых сходах з доўгай кар'ерай замежных выпраў, двойчы быў у Афганістане, а таксама служыў ва Украіне, Таджыкістане, Грузіі і Конга.

Усяго ён быў узнагароджаны пяццю Бронзавымі зоркамі, у тым ліку, медалём за мужнасць, праяўленую пад агнём, баявым пяхотным значком і вайсковым медалём за доблесць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках