Няўдалую спробу арышту прэзідэнта Паўднёвай Карэі паказалі на відэа
6- 3.01.2025, 12:39
- 6,600
Абстаноўка вакол рэзідэнцыі застаецца напружанай.
Паўднёвакарэйскія следчыя ў пятніцу, 3 студзеня, прыпынілі спробы затрымаць прэзідэнта Юн Сок Еля ў ягонай рэзідэнцыі. Спроба арышту была пасля таго, як палітык кароткачасова аб'явіў ваеннае становішча ў краіне і яму абвясцілі імпічмент.
Як перадае CNN і BBC, яшчэ да таго, як над Сеулам ўзышло сонца, каля дома была размешчаная вялікая колькасць паліцыянтаў. Тым часам натоўп прыхільнікаў Юна сабраўся, каб перашкодзіць яго арышту.
А 10:00 па мясцовым часе група праваахоўнікаў - блізу 80 паліцэйскіх і следчых антыкарупцыйнай управы (CIO) - удалося прабрацца міма вайскоўцаў на тэрыторыю комплексу. Аднак там іх спыніла служба бяспекі прэзідэнта.
Пасля некалькіх гадзін намаганняў (а дакладней, перамоў і сутыкненняў "рознай інтэнсіўнасці") следчыя спынілі спробы звязацца з Юнам, заявіўшы, што "доўгае супрацьстаянне" зрабіла арышт "практычна немагчымым".
Яны аб'явілі аб спыненні аперацыі, спасылаючыся на рызыкі бяспекі людзей, і адзначылі, што іх сустрэла "жывая сцяна" прыкладна з 200 чалавек.
Няўдалая спроба арышту, магчыма, натхніць прыхільнікаў Юна на далейшыя мітынгі.
Начальнік службы бяспекі прэзідэнта зараз абвінавачваецца ў перашкодзе правасуддзю. Незразумела, якія будуць наступныя крокі праваахоўнікаў, але ў следчых ёсць час да 6 студзеня, каб прывесці ў выкананне ордэр на арышт.
На раніцу пятніцы, абстаноўка вакол рэзідэнцыі заставалася напружанай: на вуліцах дзяжурылі паліцыянты, а грамадзяне працягвалі акцыю ў падтрымку Юна.