30 студзеня 2025, Чацвер, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусаў могуць дэпартаваць са ЗША?

11
Колькі беларусаў могуць дэпартаваць са ЗША?

Усяго ў спісе з канчатковымі пастановамі аб высылцы значацца 1,5 млн неграмадзян ЗША.

Згодна з чорным спісам Іміграцыйнай і мытнай паліцыі (ICE) ЗША, дэпартацыі з краіны падлягаюць сама меней 323 грамадзяніны Беларусі, піша партал «Белорусы и рынок».

У спіс асобна ўваходзяць уладальнікі пашпартоў СССР. Сярод яшчэ 337 такіх напэўна знойдуцца тыя, хто нарадзіўся ці рос на тэрыторыі БССР.

Усяго ў спісе з канчатковымі пастановамі аб высылцы значацца 1 445 549 неграмадзян ЗША. Больш за ўсё з Гандураса - 261 651 чалавек. На другім месцы Гватэмала - 253 413. Трэцяя - Мексіка (252 044), куды ўжо адправіліся першыя самалёты з нелегаламі.

Дэпартацыі падлягаюць грамадзяне ўсіх былых рэспублік СССР. Яна пагражае 3 518 расейцам, 2 808 армянам і 1 862 украінцам.

З астатніх краін былога СССР колькасць нелегалаў меншая. З іншых нашых суседзяў на гістарычную радзіму могуць вярнуцца 259 грамадзян Латвіі і 125 - Літвы.

Таксама дэпартацыя пагражае 2 303 уладальнікам польскіх пашпартоў.

Нагадаем, амерыканскія ўлады праз некалькі дзён пасля ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША пачалі масавую высылку мігрантаў, якія нелегальна знаходзяцца ў краіне. Прэс-сакратар Трампа Кэралайн Лівіт у ноч на 24 студзеня заявіла, што затрыманы 538 чалавек, якія супрацьзаконна ўехалі ў Злучаныя Штаты, і «сотні» былі выдвараныя на самалётах ВПС ЗША. Паводле ейных слоў, зараз «адбываецца самая маштабная дэпартацыя ў гісторыі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках