Аператар украінскага дрона ў паветраным двубоі «накаўтаваў» варожы Mavic
1- 30.01.2025, 11:47
- 4,594
Гэта поспех.
Падчас аэравыведкі аператар украінскага дрона з 47-й АМБр «Магура» знайшоў варожы дрон і збіў яго сваім беспілотнікам.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс з фрагментамі паветранага двубоя апублікаваны ў сацсетках.
«Гэта поспех, паколькі ў такіх двубоях ёсць свае рызыкі: наш Mavic павінен быў патрапіць па лопасцях варожага дрона і так, каб не закрануць свае. А гэта ўжо ювелірная праца, якой трэба было навучыцца. І нашыя пілоты гэта асвоілі, бо як відаць на відэа, наш дрон застаўся цэлым і мог далей выконваць баявыя задачы», - адзначаюць байцы ў каментары да відэа.