Расейскага актора Джыгурду ўнеслі ў «чорны спіс» Мінкульта Украіны
11- 30.01.2025, 12:52
- 4,818
Праз пагрозу нацыянальнай бяспецы.
Расейскі актор Мікіта Джыгурда ўнесены ў пералік асоб, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны.
Пра гэта паведамляе сайт Мінкульта Украіны.
У загадзе зазначаецца, што ён прымае актыўны ўдзел у антыўкраінскіх мерапрыемствах дзяржавы-агрэсаркі, накіраваных на апраўданне і легітымізацыю ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны.
Джыгурда падтрымаў уварванне Расеі ва Украіну.
На 30 студзеня 2025 года ў пераліку ўжо 240 чалавек.