Літоўскія памежнікі знайшлі каля мяжы з Беларуссю 25-метровы тунэль
2- 30.01.2025, 12:57
- 10,088
Яго выкарыстоўвалі кантрабандысты.
Падземны тунэль даўжынёй блізу 25 метраў знайшлі недалёка ад мяжы з Беларуссю супрацоўнікі літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы (VSAT), піша LRT. Мяркуецца, што ён выкарыстоўваўся для перавозкі кантрабанды.
Тунэль быў знойдзены каля вёскі Пашальчай. Дарадца Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс не раскрыў яго дакладнае месцазнаходжанне і абставіны выяўлення, паабяцаўшы «неўзабаве» апублікаваць «афіцыйную заяву з поўнай інфармацыяй».
Хоць пасля ўсталявання фізічнага бар'ера – ахоўнай агароджы з калючым дротам - на мяжы з Беларуссю барацьба з кантрабандай значна ўскладнілася, злачынныя групы працягваюць шукаць новыя спосабы незаконных перавозак. Сярод метадаў, якія выкарыстоўваюцца, — GPS-датчыкі, зашыфраваныя каналы сувязі і нават паветраныя шары для транспартавання кантрабандных тавараў, піша LRT.