Дайверы знайшлі «чорную скрыню» самалёта, які разбіўся паблізу Вашынгтона
2- 30.01.2025, 14:21
- 2,642
Абломкі лайнера знаходзяцца на глыбіні да 2,5 метраў пад вадой.
Група вадалазаў знайшла "чорную скрыню" пасажырскага самалёта Bombardier CRJ700, які ў выніку сутыкнення з гелікаптэрам Sikorsky H-60 разбіўся і ўпаў у раку Патамак каля Вашынгтона.
Пра гэта паведамляе CBS news.
Цяпер незразумела, ці ідзе размова аб дыктафоне, які фіксуе перамовы экіпажа ў кабіне пілотаў або захоўвае звесткі аб параметрах палёту самалёта.
Гелікаптэр у рацэ перакулены, але амаль цэлы.
Абломкі лайнера знаходзяцца на глыбіні ад 1,5 да 2,5 м. Са слоў карэспандэнта CBS News, на беразе ракі Патамак працягваюць знаходзіць астанкі загінулых пасажыраў. На месцы катастрофы працуюць блізу 300 ратавальнікаў.
Адзначаецца, што апошняя буйная авіякатастрофа з удзелам камерцыйнага авіялайнера ЗША адбылася ў лютым 2009 года.