Расейскі самалёт заглух проста на ўзлётнай паласе
9- 30.01.2025, 14:42
- 12,816
Сярод пасажыраў пачалася паніка.
Самалёт авіякампаніі «ІрАэра», які выконваў рэйс Краснаярск - Баку, заглух на ўзлётнай паласе пасля рамонту сістэмы кандыцыянавання.
Людзей у аэрапорце пратрымалі блізу 2 гадзін, спасылаючыся на рамонт лайнера. Пасля ім далі той самы самалёт.
Інцыдэнт выклікаў паніку сярод пасажыраў, некалькі чалавек адмовіліся ляцець. У выніку самалёт змог выляцець, але 22 пасажыры адмовіліся ад палёту.