ПАРЕ адмовілася прызнаваць «выбары» ў Беларусі
6- 30.01.2025, 15:44
- 4,930
Рэзалюцыю прынялі аднагалосна.
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы аднагалосна прыняла рэзалюцыю аб непрызнанні прэзідэнцкіх «выбараў» у Беларусі ад 26 студзеня 2025 года.
У дакуменце зазначаецца, што так званыя «выбары» 26 студзеня не адпавядаюць мінімальным міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў. ПАРЕ не бачыць падстаў прызнаваць легітымнасць Лукашэнкі.
Рэжыму Лукашэнкі прапануюць спыніць усе рэпрэсіі супраць іншадумства, неадкладна вызваліць палітвязняў і забяспечыць іх рэабілітацыю, абвясціць амністыю для ўсіх арыштаваных у палітычных матывах і спыніць катаванні і бесчалавечнае абыходжанне са зняволенымі. ПАРЕ таксама заклікае забяспечыць арганізацыю свабодных і справядлівых выбараў з захаваннем грамадзянскіх і палітычных правоў і свабод.