«Лукашэнку могуць замяніць на шпіца Умку»
12- 30.01.2025, 16:28
- 13,076
Украінскі дэпутат выказаўся пра дыктатара на паседжанні ПАРЕ.
30 студзеня на паседжанні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) аднагалосна прынялі рэзалюцыю пад назвай «Настойлівая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі». За гэты дакумент прагаласавалі ўсе 79 сяброў ПАРЕ, якія ўдзельнічалі ў галасаванні.
Падчас дэбатаў украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка расказаў, чаму Лукашэнка ладзіць рэпрэсіі супраць беларусаў:
– Але, на жаль, ён не любіць людзей, таму ён іх збівае, саджае ў турмы, выжывае з краіны. Умку я ўспомніў таму, што сабака пазначыў выбарчы ўчастак. І гэта найлепшая ілюстрацыя да гэтых так званых выбараў.
У рэальнасці Беларусь – гэта акупаваная краіна. І Лукашэнка не хто іншы, як марыянетка ў руках Пуціна. Пуцін можа яго нават замяніць на шпіца, таму што Умка відавочна разумнейшы за Лукашэнку.
Ганчарэнка падкрэсліў, што Беларусь сёння – плацдарм для Пуціна і небяспека для кожнага «на гэтым кантыненце». На ягоную думку, адных рэзалюцый недастаткова, настаў час дзеянняў.