Генпракуратура Літвы папярэдзіла вытворцаў «пашпарта новай Беларусі» аб крымінальнай адказнасці
32- 30.01.2025, 16:38
- 27,890
Так званы дакумент можа парушаць літоўскае заканадаўства.
У распараджэнне «Люстэрка» трапіў ліст намесніка Генеральнага пракурора Літвы Гінтаса Іванаўскаса, накіраваны «пашпартнаму сталу» офіса Святланы Ціханоўскай. У лісце пракурор зазначае: паколькі на сёння «пашпарт новай Беларусі» не прызнаны ўладамі Літвы, ягоная вытворчасць і выкарыстанне патэнцыйна можа парушаць мясцовае заканадаўства.
«Планаваныя да вырабу і выдачы новыя пашпарты грамадзянаў Беларусі, пакуль гэтыя асабістыя дакументы не будуць прызнаныя ў парадку, вызначаным законамі Літоўскай Рэспублікі, будуць уважацца за несапраўдныя дакументы, якія не даюць уладальніку такога пашпарта ніякіх правоў на законнае атрыманне дазволу на часовае пражыванне ў Літве», – адзначаецца ў лісце.
У лісце Іванаўскас адзначае, што арт. 300 КК Літвы прадугледжвае адказнасць за выраб або выкарыстанне заведама падробленага пасведчання асобы.