31 студзеня 2025, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія марскія пяхотнікі здаліся ў палон УСУ ў Курскай вобласці

11
Расейскія марскія пяхотнікі здаліся ў палон УСУ ў Курскай вобласці
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Акупанты расказалі пра страты.

Расейскіх вайскоўцаў, якія выпраўляюцца на вайну супраць Украіны, чакае смерць альбо раненне, і зваротнай дарогі з перадавой няма – пра гэта расказаў акупант са 155 брыгады марской пяхоты РФ, які трапіў у палон у Курскай вобласці.

Відэафрагмент допыту ў чацвер, 30 студзеня, апублікавалі ў Telegram-канале Дэсантна-штурмавых войскаў УС Украіны.

«Нічога добрага ў вайне няма. Не хадзіце сюды, не падпісвайце кантракты. Гэта ні да чаго добрага не прывядзе. Будзеце “300” (Груз 300 – паранены, рэд.) альбо “200” (Груз 200 – загінулы, рэд.). Адсюль вяртання няма. Гэта мне пашанцавала, што патрапіў у палон», – кажа расейскі ваяка на відэа, які назваўся Андрэем Вінаградавым з Прыморскага краю.

Вайсковец паведаміў, што ў 155 брыгадзе марской пяхоты РФ быў аператарам-наводнікам, а да поўнамаштабнага ваеннага ўварвання РФ ва Украіну працаваў у рытуальнай службе. На вайне апынуўся пасля «добраахвотна-прымусовай мабілізацыі», дзе яму пагражалі 10 гадамі турмы ў выпадку адмовы ад службы.

«Тут рабіць няма чаго. Альбо 300, альбо 200, але хутчэй за ўсё 200. Лепш сядзіце дома, працуйце за капейкі, за грошы, але лепш не хадзіце сюды», – раіць цяпер акупант іншым расейцам.

Расеец сцвярджае, што да мабілізацыі быў рознарабочым, на вайну супраць Украіны пайшоў праз крэдыты.

«У мяне два крэдыты памерам больш за 800 тысячаў рублёў. Абяцалі крэдыты закрыць, але так нічога і не закрылі. Яны да гэтага часу на мне вісяць», – расказаў акупант.

Паводле словаў ваеннапалонных, камандзіры кідаюць іх у атакі «як гарматнае мяса».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках