31 студзеня 2025, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адмаўляюцца ісці на заводы

14
Расейцы адмаўляюцца ісці на заводы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Нягледзячы на заявы Пуціна.

У 2024/25 навучальным годзе толькі 17% студэнтаў, якія паступілі ў расейскія каледжы і тэхнікумы, выбралі праграмы падрыхтоўкі кваліфікаваных працоўных – гэта 219495 чалавек. У той самы час пераважная большасць – 82,63% (1,04 млн студэнтаў) – аддалі перавагу навучанню паводле спецыяльнасцяў сярэдняга звяна. Пра гэта паведамляюць «Ведамасці» са спасылкай на даклад Інстытута прыкладных эканамічных даследаванняў РАНХіГС.

Як растлумачыла галоўная навуковая супрацоўніца Цэнтра фінансава-эканамічных ідэяў у адукацыі НДУ ВШЭ Ірына Абанкіна, праграмы падрыхтоўкі кваліфікаваных працоўных адносяцца да пачатковай прафесійнай адукацыі і арыентаваны на канкрэтныя прафесіі – напрыклад страхар, цырульнік або прадавец-касір. У адрозненне ад гэтага выпускнікі праграмаў сярэдняга звяна атрымліваюць шырэйшыя кампетэнцыі. Такія спецыяльнасці, як бухгалтар, юрыст ці аператар нафтаперапрацоўкі, уважаюцца за больш прывабныя, што і тлумачыць выбар большасці абітурыентаў, адзначае Абанкіна.

У ліпені 2024 года Уладзімір Пуцін даручыў ураду да 2028 года падрыхтаваць 1 мільён працоўных спецыялістаў для папаўнення вострага дэфіцыту кадраў у прамысловасці. Акрамя гэтага, Пуцін заявіў пра неабходнасць мадэрнізацыі каледжаў і тэхнікумаў і адаптацыі сістэмы прафадукацыі да патрэбаў рынку працы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках