Бельгія закрыла сваю паветраную прастору
4- 30.01.2025, 18:28
- 12,314
Забаронены ўзлёт і прызямленне ўсіх самалётаў.
Праз тэхнічныя праблемы ў бельгійскай авіядыспетчарскай службе Skeyes краіна часова абмежавала доступ да сваёй паветранай прасторы.
Пра гэта піша De Standaard.
З другой паловы дня ў чацвер, 30 студзеня, у Бельгіі забаранілі ўзлёт і прызямленне ўсіх самалётаў.
У авіядыспетчарскай службе Skeyes растлумачылі, што прычынай закрыцця паветранай прасторы стала «тэхнічная праблема», якую выявілі блізу 15-й паводле мясцовага часу.
Паводле словаў прадстаўніка Skeyes Курта Вервілігена, сістэма кіравання паветраным рухам, якая выкарыстоўваецца Skeyes для кіравання паветранай прасторай Бельгіі, «не функцыянуе належным чынам».
Прычына праблемы пакуль не вядомая.