31 студзеня 2025, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затрыманыя былыя намеснікі Чубайса

10
У Расеі затрыманыя былыя намеснікі Чубайса

Сам былы віцэ-прэм'ер знаходзіцца па-за межамі РФ.

У Маскве затрыманыя былыя намеснікі экс-кіраўніка «Роснана» і віцэ-прэм'ера РФ Анатоля Чубайса, паведаміла крыніца ТАСС у праваахоўных органах. Яны праходзяць паводле справы аб перавышэнні паўнамоцтваў.

Паводле інфармацыі аўтараў тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ», ператрусы ў былых топ-мэнэджараў дзяржкарпарацыі праходзілі ўчора і сёння паводле справы аб злоўжыванні паўнамоцтвамі (артыкул 285 КК). Сцвярджаецца, што затрыманыя чатыры чалавекі, аднак афіцыйных пацверджанняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

Адзначым, пасля пачатку поўнамаштабнага нападу Расеі на Украіну Чубайс пакінуў краіну. У адным з выступаў Пуцін згадваў экс-чыноўніка і не разумеў, чаму ён пакінуў Расею.

Ён выказаў здагадку, што прычына ў складаным фінансавым становішчы «Роснана», якое Чубайс узначальваў. «Там вялікая дзірка, вялізная дзірка фінансавая. Але там, дзякуй богу, няма нейкіх крымінальных справаў, пераследу. Можа быць, з гэтым звязана, [з тым] што ён баіцца крымінальных справаў», – гаварыў Пуцін у 2023 годзе.

Ён таксама заявіў, што Чубайс у Ізраілі «нават перайшоў на нелегальнае становішча». «Тое, што Анатоль Барысавіч там чамусьці хаваецца… Мне паказалі нейкую фатаграфію з інтэрнэту, дзе ён ужо не Анатоль Барысавіч Чубайс, а Машэ Ізраілевіч нейкі там жыве. Нашто ён гэта робіць? Я не разумею. Чаго ён уцёк», – сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках