Швэцыя абвясціла пра самы вялікі пакет ваеннай дапамогі Украіне
2- 30.01.2025, 18:55
- 3,086
Стакгольм дасць грошай на вытворчасць ракетаў і БПЛА.
Швэцыя перадасць Украіне самы вялікі пакет вайсковай дапамогі. Яго кошт складае 13,5 млрд швэдскіх кронаў (блізу 1,25 млрд даляраў).
Пра гэта a target="_blank" href=https://government.se/press-releases/2025/01/largest-support-package-to-ukraine-announced/>паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Швэцыі.
Адзначаецца, што гэты пакет таксама ўзмоцніць патэнцыял Украіны ў сферы дальнабойнасці. Швэцыя мае намер вылучыць блізу 1 млрд швэдскіх кронаў на тое, каб Украіна магла вырабляць ракеты і беспілотнікі вялікай далёкасці.
Ён таксама прадугледжвае падваенне паставак папярэдніх 16 падораных Украіне баявых катараў тыпу CB 90 і супрацьтанкавага ўзбраення, а таксама інвестыцыі на падтрымку ўкраінскай абароннай прамысловасці.
Ва ўстанове адзначылі, што гэта ўжо 18-ы пакет ваеннай дапамогі Украіне, такім чынам агульны памер вылучаных пакетаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі складае блізу 61,9 млрд швэдскіх кронаў (больш за 5,6 млрд даляраў).
Увогуле абвешчаны ў чацвер пакет дапамогі складаецца з васьмі кампанентаў, найбуйнейшым з якіх з'яўляюцца розныя закупкі найноўшага абсталявання, пераважна швэдскай і іншых еўрапейскіх абаронных галінаў, для перадачы Украіне.