31 студзеня 2025, Пятніца, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты золата паставілі новы гістарычны рэкорд

2
Кошты золата паставілі новы гістарычны рэкорд

Летась золата стала адным з самых прыбытковых сыравінных тавараў.

Кошт золата зноў пабіў гістарычны рэкорд. Красавіцкія ф'ючэрсы на золата на Чыкагскай таварнай біржы (CME) на стан 18-й паводле Менску падаражэлі на 1,48%, да $2835,1 за унцыю.

Да 18:35 паводле Менска рост паскорыўся да 1,76%, золата гандлявалася за $2842,7 за унцыю.

Папярэдні гістарычны максімум золата быў дасягнуты на гандлі 30 кастрычніка 2024 года на ўзроўні $2801,8 за унцыю.

Інвестары непакояцца праз рызыкі ўвядзення гандлёвых мытаў прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, піша Reuters. Рынак таксама рыхтуецца да публікацыі важнай справаздачы датычна інфляцыі, якая дазволіць ацаніць перспектывы далейшай палітыкі ФРС ЗША.

Кошты золата ў 2024 годзе некалькі разоў абнаўлялі рэкорды, чаму спрыялі пераход ФРС да больш мяккай грашова-крэдытнай палітыкі, геапалітычная напружанасць і актыўнае набыццё золата з боку найбуйнейшых цэнтральных банкаў. Летась золата стала адным з самых прыбытковых асноўных сыравінных тавараў, паказаўшы рост на 27%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках