Спадарожнік Starlink выбухнуў у небе над ЗША «дыяментавым» вогненным шарам
6- 30.01.2025, 19:56
- 5,350
Ён павольна сыхадзіў з арбіты, пачынаючы з 6 снежня.
Інтэрнэт-спадарожнік Starlink кампаніі SpaceX увайшоў у атмасферу, згарэўшы яркім вогненным шарам, які маглі ўбачыць назіральнікі з Зямлі. Як паведамляе Space.com, сведкамі падзення спадарожніка, якое адбылося ўначы 29 студзеня, сталі жыхары Вісконсіна, Мічыгана і Ілінойса.
Многія з іх апублікавалі відэа з вогненным шарам у сацсетках.
Астраном Джонатан МакДаўэл з Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі, які адсочвае рух спадарожнікаў, напісаў у X, што гэта быў спадарожнік SpaceX Starlink 5693, які павольна схадзіў з арбіты з 6 снежня.
WOAH. Something big just broke apart above Northern Illinois. What a sight! #ILWX pic.twitter.com/hCe5Bl1XpI
— boinksi (@boinksi) January 29, 2025
Падзенне спадарожніка выклікала хвалю паведамленняў пра баліды, якія атрымала Амерыканскае метэорнае таварыства.
Starlink 5693 быў адным з тысячаў інтэрнэт-спадарожнікаў Starlink, якія SpaceX ужо вывела на арбіту ў рамках стварэння свайго сузор'я апаратаў для паслуг высакахуткаснага інтэрнэту па ўсім свеце.
SpaceX звычайна запускае спадарожнікі Starlink партыямі 20 ці больш. Чакаецца, што яны павінны працаваць прыкладна пяць гадоў на нізкай калязямной арбіце, а потым будуць зведзеныя з яе і згараць у атмасферы Зямлі. У канцы свайго «жыцця» спадарожнікі выкарыстоўваюць электрычныя рухавікі, каб апусціцца на вышыню блізу 250 кіламетраў, пасля чаго супраціў атмасферы запавольвае іх, пакуль яны не ўпадуць. Увесь працэс займае прыкладна тыдзень.
Калі спадарожнік Starlink згарае ў атмасферы, ён ператвараецца ў эфектны агністы шар.