31 студзеня 2025, Пятніца, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія навукоўцы збіраюць сляды экацыду ва Украіне

1
Нямецкія навукоўцы збіраюць сляды экацыду ва Украіне

Шкода для экалогіі ад вайны ва Украіне можа скласці 72 мільярды еўраў.

Маштабы экалагічнай катастрофы, выкліканай вайной ва Украіне, гіганцкія. Пра гэта заявіла Сюзан Воршэх з Асацыяцыі міждысцыплінарных даследаванняў датычна Украіны (KIU) у Еўрапейскім універсітэце Віядрына ў Франкфурце-на-Одэры ў інтэрв'ю выданню rbb24. У якасці прыкладу яна прыводзіць 25000 гектараў спаленага лесу, 220 пад пагрозай або знішчаных прыродных запаведнікаў і амаль мільён гектараў замінаваных лясоў і земляў. Эколагі ўсё часцей выкарыстоўваюць тэрмін «экацыд», гэта значыць масавае разбурэнне натуральнай асновы жыцця, піша Deutsche Welle.

Вайна прыводзіць да гібелі не толькі людзей, але і жывёлінаў. Колькасць загінулых дэльфінаў і кітоў у Чорным моры прадаўжае павялічвацца. Іх знішчаюць выбухі тарпедаў і мінаў, шум гідралакатараў баявых караблёў і забруджванне вады.

Шкода ад вайны для экалогіі можа скласці 72 мільярды еўраў, адзначае Сюзан Воршэх, спасылаючыся на дзяржаўнае агенцтва аховы навакольнага асяроддзя Украіны.

Навукоўцы з Віядрыны супольна з прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў і НДА збіраюць сведчанні экацыду ў выніку вайны. Пошук доказаў служыць для таго, каб змусіць да адказнасці вінаватых і вылучыць да іх патрабаванні аб кампенсацыі стратаў. Міжнародны крымінальны суд у Гаазе яшчэ не разглядае экацыд як злачынства, але ЕЗ і ААН ужо праводзяць кампанію за ўключэнне экалагічных злачынстваў у спіс злачынстваў, якія разглядаюцца там.

Ясна адно: аднаўленне прыроды і энэргетычнай інфраструктуры Украіны вынікуе немалыя выдаткі, адзначае Сюзан Воршэх. Яна спадзяецца, што Нямеччына і Еўрапейскі Звяз будуць выконваць у гэтым працэсе актыўную ролю. «Тое, што нам давядзецца адрамантаваць і перабудаваць, выльецца ў пэўную суму, – кажа даследніца, – але я думаю, што яно таго варта. Таму што калі мы нічога не зробім, усё стане нашмат даражэйшым і значна непрыемнейшым».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках