31 студзеня 2025, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін найбуйнейшых нафтавых партоў РФ на Балтыйскім моры ўстаў праз удар украінскага дрона

4
Адзін найбуйнейшых нафтавых партоў РФ на Балтыйскім моры ўстаў праз удар украінскага дрона

Падрабязнасці.

Налёт украінскіх дронаў на Расею 29 студзеня, верагодна, паралізаваў працу аднаго з галоўных нафтавых партоў краіны – Усць-Лугі на Балтыйскім моры, паведамляе Bloomberg са спасылкай на знаёмую з сітуацыяй крыніцу.

Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, адгрузка ў порце, праз які за мяжу танкеры вывозяць кожны пяты бараль экспартнай нафты РФ, спынілася ў сераду. Гэтаму папярэднічаў налёт БПЛА на Цвярскую вобласць, дзе, паводле сцвярджэння губернатара Ігара Рудзені, 9 дронаў былі збітыя ў раёне горада Андрэапаль.

Высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік расказаў Bloomberg, што мішэнню налёту стала нафтаперапамповачная станцыя ў Андрэапалі – частка «Балтыйскай трубаправоднай сістэмы-II», па якой нафта транспартуецца ва Усць-Лугу з трубаправода «Дружба», які вядзе ў Еўропу. Паводле словаў чыноўніка, перапампоўку сыравіны ў порт давялося спыніць. Апошні танкер выйшаў з Усць-Лугі ў сераду раніцай, адзначае Bloomberg.

Летась праз Усць-Лугу, якая ўваходзіць у топ-5 найбуйнейшых партоў Еўропы, на экспарт адпраўлялася ў сярэднім 650 тысячаў бараляў расейскай нафты за дзень. Зрэшты, апошнія тыдні снежня адгрузкі з порта знізіліся амаль на 40%, а ў студзені сталі мінімальнымі з 2021 года. Гэтаму папярэднічала аварыя на буйной помпавай станцыі Транснафты ў Бранскай вобласці, чаму прапампоўванне нафты па «Дружбе» прыпынялі. Сам порт Усць-Луга, размешчаны на адлегласці больш за 900 км ад мяжы з Украінай, патрапіў пад налёт БПЛА 6 студзеня. Хоць у выніку ўдару пацярпелі некалькі ёмістасцяў з палівам, на адгрузкі з порта гэта не паўплывала, пісаў Bloomberg.

Налёт 29 студзеня стаў другім у маштабах з пачатку года: паводле звестак Мінабароны РФ, у ім было задзейнічана не менш як 104 БПЛА. Губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін паведамляў пра спробу ўдару па Смаленскай АЭС, а ў Ніжагародскай вобласці мішэнню дронаў стаў нафтаперапрацоўчы завод «Сібур-Кстова». Праз пажар ён быў вымушаны спыніць вытворчасць.

24 студзеня парз пажар пасля налёту дронаў спыніў адгрузкі Разанскі нафтаперапрацоўчы завод «Раснафты», які ўваходзіць у топ-5 найбуйнейшых у Расеі і забяспечвае палівам у тым ліку маскоўскі рэгіён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках