Ярамір Ягр прадаў родны клуб у Чэхіі
1- 30.01.2025, 21:30
- 1,260
Легендарны хакеіст прадаў 80% клуба дзеля сродкаў для каманды.
Алімпійскі чэмпіён Нагана ў складзе каманды Чэхіі 52-гадовы Ярамір Ягр прадаў 80% дзелі ў сваім клубе «Кладна» бізнэсмэну Томашу Драсцілу, пакінуўшы сабе мінарытарны пакет, піша AP.
Фінансавыя падрабязнасці ўгоды не паведамляюцца. Ягр і Драсціл заявілі, што асноўнай прычынай угоды было ўмацаванне фінансавага становішча клуба, які займае перадапошняе месца ў чэшскай экстралізе.
Ягру з 2011 года належала дзель 70%, з 2017-га ён атрымаў клуб у поўную ўласнасць.
Ягр з'яўляецца выхаванцам «Кладна» і вярнуўся ў клуб з НХЛ у 2018 годзе. Пасля заканчэння гэтага сезону чэх сабраўся закончыць кар'еру.
Ягр пачаў прафесійную кар'еру яшчэ ў 1988 годзе. У 1990–2017 гадах выступаў у НХЛ, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Стэнлі (1991, 1992) з «Піцбург Пінгвінз». З'яўляецца алімпійскім чэмпіёнам (1998) і двухразовым чэмпіёнам свету (2005, 2010).