СМІ: УСУ могуць паралізаваць лагістыку РФ
- 31.01.2025, 14:48
- 4,558
Сітуацыя для ворага пагаршаецца.
Паляванне ворага на дроны УСУ стала небяспечным. Кіеў можа паралізаваць лагістыку ворага.
Нядаўна ўкраінскі марскі робат здзейсніў гістарычную аперацыю па знішчэнні верталёта краіны-агрэсаркі Расеі, выпусціўшы па ім ракету. Праз некалькі дзён тым жа робатам Magura V5 Украіна атакавала яшчэ два варожыя верталёты, таксама пашкодзіўшы трэці.
Як паведамляе СЕРА, яшчэ ў траўні 2024 года ў сетцы з'явілася інфармацыя аб узбраенні ўкраінскіх марскіх дронаў савецкімі зенітнымі ракетамі. З тых часоў Кіеў пачаў ужываць іх даволі часта для нанясення ўдараў па аб'ектах РФ.
Так 5 студзеня марскія дроны з акваторыі Чорнага мора атакавалі сістэму СПА РФ «Панцыр» на акупаванай тэрыторыі Херсоншчыны. Дроны падвезлі з дапамогай марскога беспілотніка ў глыбокі тыл ворага. Таму, з гэтага моманту стала зразумела, што авіяцыя акупантаў, якая палюе на ўкраінскія дроны, не можа знаходзіцца ў поўнай бяспецы.
Такім чынам Расея змушаная падвышаць выдаткі на абарону ў выглядзе сістэм СПА і РЭБаў, у тым ліку для Крымскага моста. Эксперты сцвярджаюць - калі Кіеў працягне атакаваць варожыя аб'екты марскімі дронам, лагістыка акупацыйных войск у часова акупаваным Крыме можа быць цалкам паралізаваная.