Чарга легкавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў Польшчу зноў вырасла
1- 31.01.2025, 14:59
- 1,360
У зоне чакання знаходзіцца блізу 360 легкавых аўтамабіляў.
Чарга на выезд з Беларусі ў пункце пропуску "Берасце" зноў вырасла. Раніцай 31 студзеня ў зоне чакання знаходзіцца амаль 360 легкавых аўтамабіляў, звярнула ўвагу выданне MOST.
З разлікаў сэрвісу By Border Queue bot, прагназаваны час чакання складае больш за 16 гадзін.
Чарга хутка вырасла ў параўнанні з папярэднім днём. 30 студзеня ўдзельнікі памежных чатаў пісалі, што правялі ў зоне чакання ад 6 да 7,5 гадзіны, а ўвесь працэс перасячэння мяжы займаў блізу 11 гадзін.
Праходжанне мяжы з Беларусі ў Польшчу на аўтобусе 30 студзеня займала амаль 4 гадзіны.