31 студзеня 2025, Пятніца, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя выдзеліла сакрэтны пакет дапамогі УСУ

2
Фінляндыя выдзеліла сакрэтны пакет дапамогі УСУ

Амаль на 200 мільёнаў еўраў.

Фінляндыя выдзеліла чарговую вайсковую дапамогу для падтрымкі Узброеных сіл Украіны амаль на 200 млн еўраў. Дэталі аб новай партыі вайсковага абсталявання будуць трымаць у таямніцы з прычыны неабходнасці захавання бяспекі.

Аб гэтым паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Фінляндыі.

Як заявілі ў абаронным ведамстве, размова ідзе аб 27-й партыі вайсковай тэхнікі і абсталявання для ўкраінскага войска. 31 студзеня прэзідэнт гэтай краіны Аляксандр Стуб ухваліў адпаведную пастанову.

Са слоў міністра абароны Анці Хякянена, чарговы пакет дапамогі змяшчае ўсё неабходнае для УСУ, бо ён быў распрацаваны на падставе рэкамендацый украінскага боку.

«Гэты пакет, коштам амаль 200 мільёнаў еўраў, распрацаваны ў цесным супрацоўніцтве з украінцамі. Мы надаём менавіта тую падтрымку, якая дапаможа Украіне абараніцца ў вострай сітуацыі на фронце», - удакладніў ён.

Ён адзначыў, што паводле аператыўных меркаванняў і ў мэтах гарантавання бяспечнай дастаўкі вайсковай дапамогі не можа раскрыць яе змесціва. Таксама будуць трымаць у сакрэце спосабы і тэрміны дастаўкі.

«Ад нас, еўрапейцаў залежыць, як будзе развівацца бяспека ў Еўропе. Забеспячэнне незалежнасці і абараназдольнасці Украіны цяпер з'яўляецца найважнейшай часткай усёй гэтай справы», - дадаў Хякянен.

Сукупны кошт абароннай дапамогі Фінляндыі складае 2,5 млрд еўраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках