31 студзеня 2025, Пятніца, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні завялі «спецвытворчасць» на суўладальніка будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства

3
У Гародні завялі «спецвытворчасць» на суўладальніка будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства
Станіслаў Буйніцкі

За «ўхіленне ад выплаты падаткаў».

Бізнэсмэна Станіслава Буйніцкага, які з 1999 года жыве ў Беластоку, у Беларусі абвінавачваюць ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў» у буйным памеры. Ён адзін з суўладальнікаў будынка на Будзённым, 48а, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Польшчы, піша Hrodna.life.

Следчы камітэт 31 студзеня 2025 года завёў супраць Станіслава Буйніцкага крымінальную справу паводле арт. 243 ч. 2 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў, якое прывяло да прычынення шкоды ў буйным памеры»).

Як стала вядома MOST, астатнія ўласнікі будынка таксама фізічныя асобы, грамадзяне Польшчы. Лёс будынка ўласнікі абмяркоўвалі праз лінію МЗС Польшчы яшчэ ў ліпені 2024 года. Ужо тады ім было вядома пра арышт. Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, кажа, што ўласнікі ўважаюць такія дзеянні за незаконныя, паколькі «паводле міжнародных дамоваў нельга арыштаваць будынак, дзе знаходзіцца генконсульства».

Нерухомасць на вуліцы Будзённага, 48а арыштавалі або канфіскавалі ў Буйніцкага ўжо некаторы час таму, паведаміла адна з крыніцаў Hrodna.life. Улетку 2024 года прапагандысцкія Telegram-каналы публікавалі інфармацыю, якая дыскрэдытуе звязаную з ім кампанію «Форт»: нібыта прадпрыемства брала велізарныя грошы за арэнду і не сачыла за станам нерухомасці. Таксама фірму абвінавачвалі ў тым, што яна не хоча мяняць шыльдачку з назвай вуліцы, пасля таго як адрас Будзённага, 48А памянялі на праезд Эміля Чэчка, 2.

Чым вядомы дом на Будзённага, 48А?

У 1990-я Станіслаў Буйніцкі быў намеснікам старшыні Звязу палякаў у Беларусі. Эміграваў у Польшчу паводле палітычных прычынаў, атрымаў польскае грамадзянства. Пры гэтым праз фірму «Форт» прадаўжаў валодаць офісным будынкам на Будзённага, 48а.

Дзякуючы гэтаму будынак быў ці не адзіным месцам у Гародні, дзе маглі здымаць офісы палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, якім з палітычных прычынаў адмаўлялі ў арэндзе ў іншых месцах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках