1 лютага 2025, Субота, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пуцін пачаў татальна ігнараваць баі ў Курскай вобласці

5
СМІ: Пуцін пачаў татальна ігнараваць баі ў Курскай вобласці

На фоне таго, што рух войскаў РФ у рэгіёне сур'ёзна запаволіўся.

Расейскі дыктатар Пуцін фактычна перастаў гаварыць пра баявыя дзеянні ў Курскай вобласці. Гэта адбываецца на фоне запаволення пасоўвання войскаў РФ у рэгіёне.

Пра гэта паведамляе расейскае «Агенцтва. Навіны» ў Telegram.

Паводле звестак выдання, Пуцін у студзені ў сваіх выступах згадаў Курскую вобласць толькі адзін раз. Ён зрабіў гэта ў віншаванні супрацоўнікам пракуратуры, у якім заклікаў праваахоўнікаў «аддаць асаблівую ўвагу развязанню праблемаў грамадзянаў на Данбасе і ў Курскай вобласці».

«Агенцтва. Навіны» сцвярджае, што дыктатар упершыню з пачатку аперацыі УСУ ў Курскай вобласці амаль не гаварыў публічна пра падзеі ў рэгіёне.

Пры гэтым найбольш кіраўнік Крамля гаварыў пра падзеі ў Курскай вобласці ў жніўні, калі ўкраінскія воіны прарвалі мяжу, а таксама ў снежні, калі ён падводзіў вынікі года.

Характэрна, што такое ігнараванне падзей у Курскай вобласці прасочваецца менавіта ў студзені, калі пасоўванне войскаў РФ у рэгіёне сур'ёзна замарудзілася. Так, агульная плошча баявых дзеянняў скарацілася на 33,4 квадратных кіламетра. Паводле звестак DeepState, УСУ прадаўжаюць кантраляваць 439,5 квадратных кіламетраў расейскай тэрыторыі, а яшчэ 187 квадратных кіламетраў – у «шэрай зоне».

Выданне звярнула ўвагу, што цяпер Пуцін замест Курскай вобласці часцей гаворыць на іншыя тэмы. Сярод іншага ён у студзені ўжо двойчы згадваў новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках