1 лютага 2025, Субота, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Удары па НПЗ ствараюць калапс у Расеі

Эксперт: Удары па НПЗ ствараюць калапс у Расеі

У нафтагазавай галіне вельмі важна рэгулярнасць паставак.

Сілы абароны Украіны ўвесь час наносяць удары па НПЗ у Расеі. Такім чынам ствараюць амаль калапс у нафтагазавай прамысловасці.

Такое меркаванне выказаў украінскі авіяцыйны эксперт Канстанцін Крывалап.

– У расейцаў ёсць тэрмінал Усць-Луга, па ім наносілі ўдары летась, на нейкі час ён быў зачынены, але ў траўні яны яго зноў запусцілі. І тут гэтыя ўдары, якія ўкраінцы нанеслі па НПЗ... Разанскі НПЗ – гэта недзе 18 млн тонаў за год, Кстоўскі – 17 млн, Валгаградскі – недзе 14 млн тонаў, – назваў ён.

Паводле словаў эксперта, калі ўзяць агульную магутнасць Расеі на ўзроўні 340–380 млн тонаў перапрацоўкі, то яны недзе 54% ад гэтага перапрацоўваюць. Акрамя таго, удар па нафтаперапамповачнай станцыі прывёў да таго, што Усць-Луга спыніла працу «і няма чаго пампаваць», а гэта «больш цікава», таму што гэта паказвае вельмі высокую эфектыўнасць удараў Сілаў абароны.

«У нафтагазавай галіне вельмі важная рэгулярнасць і дыверсіфікацыя паставак. А калі ў цябе адна труба і з яе нічога не льецца, то якую б ты ні меў вялікую магутнасць, нічога не будзе атрымлівацца. А калі паглядзець на НПЗ, якія мы падбілі, то тут такі цікавы лік – Расея за год недзе спажывае 10 млн тонаў авіяцыйнай газы – гэта і цывільная, і ваенная авіяцыя. Дык вось Разанскі НПЗ дае недзе 2 млн тонаў, Кстова таксама недзе столькі ж, Валгаградскі НПЗ не менш за 1 млн тонаў», – дадае Крывалап.

Атрымліваецца, як адзначае ён, на даволі доўгі перыяд расейцы застануцца без авіяцыйнай газы, а лётаць ім трэба далей, таму што яны перанеслі самалёты недзе за 700 км, «каб не дай Бог не прыляцелі “Бабры”».

«Гэта значыць, мы ствараем амаль калапс гэтай нафтагазавай прамысловасці», – канстатуе эксперт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках