Дзяржсакратар ЗША даў важнае абяцанне пра Украіну
4- 31.01.2025, 21:44
- 8,456
У час перамоваў з кіраўніком МЗС Італіі.
Міністр замежных справаў Італіі Антоніа Таяні правёў перамовы з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа. Бакі абмеркавалі пытанне падтрымкі Украіны.
Заяву Таяні прыводзіць Politico.
Паводле словаў кіраўніка МЗС Італіі, падчас перамоваў Рубіа настойваў, што ЗША «не адмовяцца ад Украіны».
Таксама Таяні адзначыў, што ЗША «павінны прысутнічаць у Афрыцы, у Міжземнамор'і».
Як адзначыў Таяні, галоўная выснова з новай эры прэзідэнцтва Дональда Трампа заключаецца ў тым, што Еўропа павінна зрабіць больш, каб пастаяць за сябе.
– Еўропа не павінна быць моцнай толькі ў навязванні правілаў, яна павінна быць моцнай палітычна і эканамічна, – дадаў ён.