1 лютага 2025, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ нанесла па Адэсе ракетны ўдар

4
РФ нанесла па Адэсе ракетны ўдар

Пашкоджаны вядомы атэль.

Расейскія акупанты нанеслі па Адэсе ракетны ўдар. Вядома, што ў цэнтры горада пашкоджаны элітны атэль.

Як паведамляе «Уніян», увечары 31 студзеня падчас паветранай трывогі ў горадзе раздаліся магутныя выбухі. Паветраныя сілы УСУ паведамілі пра хуткасныя цэлі ў кірунку Адэсы з акваторыі Чорнага мора.

Мэр горада Генадзь Труханаў і кіраўнік Адэскай АГА Алег Кіпер звярнуліся да жыхароў з просьбай знаходзіцца ў сховішчах. Праз некаторы час выбухі паўтарыліся. У аўтамабілях на вуліцах уключылася сігналізацыя.

У сацыяльных сетках людзі паведамілі, што ў некаторых будынках у гістарычным цэнтры выбітае шкло і ёсць пэўныя разбурэнні. Сярод іншага пацярпеў элітны гатэль «Брыстоль» на вуліцы Італьянскай – адзін з самых старажытных будынкаў Адэсы.

Мясцовыя Telegram-каналы пішуць, што вуліцы пакрытыя шклом, а ля гатэля з'явілася вялікая яма. Таксама паведамляецца, што пашкоджаная крама. Аскепкі знаходзяцца каля Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, а на вуліцы ідзе «шкляны дождж».

Пасля Кіпер пацвердзіў удар па цэнтры горада.

«Расейскія тэрарысты атакавалі гістарычны цэнтр Адэсы ракетамі. Пагроза застаецца. Прашу ўсіх быць у сховішчах!» – падкрэсліў чыноўнік.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках