Прэм'ерка Італіі сустрэлася з Трампам
- 5.01.2025, 10:01
- 5,116
NYT даведаўся дэталі.
Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні наведала новаабранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Сустрэча была нефармальнай і адбылася ў ягоным гольф-клубе ў Фларыдзе 4 студзеня.
Пра гэта паведамляе The New York Times.
Як піша выданне, паездка адбылася ўсяго за некалькі дзён да таго, як Мелоні збіраецца сустрэць дзейнага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Рыме з афіцыйным візітам у Італію і Ватыкан 9-12 студзеня.
Паводле паведамленняў пула, Трамп сказаў, што вячэраў з Мелоні, якую ён назваў "фантастычнай жанчынай".
Затым яны разам з некаторымі патэнцыйнымі чальцамі будучай адміністрацыі Трампа, уключаючы кандыдата на пасаду дзяржсакратара Марка Рубіё і міністра фінансаў Скота Бэсэнта, паглядзелі фільм.