На мяжы Польшчы і Беларусі затрымалі больш за 300 памочнікаў мігрантаў
2- 5.01.2025, 11:58
- 6,766
Польскія памежнікі раскрылі звесткі за 2024 год.
У 2024 годзе памежная служба ў Падляшскім ваяводстве затрымала больш за 300 чалавек, якія падазраюцца ў дапамозе або арганізацыі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Польшчу. У 2023 годзе паводле падазрэння ў гэтым было затрымана больш за 530 чалавек.
У Польшчы пакаранне за дапамогу ці арганізацыю нерэгулярнай міграцыі прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Часта пасля пераходу мяжы шлях мігрантаў выглядае так: яны атрымліваюць фатаграфію аўтамабіля, знаходзяць яго ў паказаным месцы, і той давозіць іх да патрэбнай краіны Еўразвязу. Часам людзей перавозяць у грузавых адсеках спецыяльна арандаваных фургонаў.
Некаторыя з затрыманых, якіх падазраюць ва ўдзеле ў такіх перавозках, называюць расцэнкі, за якія згаджаюцца рызыкаваць свабодай. Адзін з затрыманых расказаў, што за тое, каб забраць мігрантаў з прыгранічнай зоны і перавезці іх углыб краіны, яму абяцалі амаль 700 еўраў.