УСУ маштабна атакавалі войскі РФ у Курскай вобласці на некалькіх кірунках
10- 5.01.2025, 18:56
- 22,562
Новы наступ пацвердзілі ў Сядзібе прэзідэнта Украіны.
Сілы абароны Украіны атакавалі расейцаў у Курскай вобласці на некалькіх кірунках. У акупантаў паніка.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram кіраўніка Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦСД) Андрэя Каваленкі, Telegram кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Ермака.
«У Курскай вобласці вялікія перажыванні ў расейцаў, бо яны былі атакаваныя на некалькіх кірунках і гэта стала нечаканасцю для іх», - адзначыў ён.
Вайсковец канстатаваў, што на гэтым кірунку працуюць Сілы абароны.
Пацвердзіў атаку Сіл абароны на Куршчыне і кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
«Куршчына - добрыя навіны, Расея атрымлівае тое, чаго заслугоўвае», - напісаў кіраўнік ОП.