«Пуцін разглядае розныя варыянты заканчэння вайны ва Украіне»
12- 5.01.2025, 13:38
- 12,632
Палітолаг раскрыў сцэнары кіраўніка Крамля.
Крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін мае адразу некалькі варыянтаў, як заканчваць вайну ва Украіне. Пра гэта «24 каналу» распавёў палітолаг Уладзімір Фясенка.
З яго слоў, зараз адным з самых простых варыянтаў для спынення вайны ва Украіне з'яўляецца рэжым спынення агню на аснове замірэння, або так званае замарожванне канфлікту.
«Гаворка ідзе аб спыненні баявых дзеянняў па пэўнай лініі фронту. Гэта, магчыма, адзіны кампрамісны варыянт спынення вайны. Тыя, што кажуць, што Пуцін не хоча гэтага, абапіраюцца на афіцыйныя заявы расейскіх кіраўнікоў», - сказаў ён.
Пры гэтым, на думку Фясенкі, кіраўнік краіны-агрэсаркі Расеі можа выстаўляць розныя патрабаванні для замірэння, такія як частковая капітуляцыя Украіны або аднабаковыя саступкі з боку Кіева - усё будзе залежаць ад таго, наколькі ўдала войска РФ працягне свой наступ.
«Калі ў Трампа думаюць, што Расеі будзе дастаткова, а такія думкі там сапраўды ёсць, проста прапанаваць Пуціну адмову ад сяброўства Украіны ў NATO, паэтапнае зніжэнне скасавання санкцый, то я думаю, што гэта вялікая памылка», - дадаў палітолаг.
У гэтай сітуацыі Украіна і цывілізаваны свет павінны дзейнічаць так, каб шляхам прымусу Пуцін спыніў ваенныя дзеянні і пагадзіўся хаця б на спыненне агню, бо дасягненне міру шляхам дыпламатыі вельмі малаімавернае.