8 студзеня 2025, Серада, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія нацгвардзейцы збілі тры дарагія дроны

1
Украінскія нацгвардзейцы збілі тры дарагія дроны

Відэафакт.

Вайскоўцы 3-й брыгады аператыўнага прызначэння трымаюць абарону на Запарожскім кірунку. Нацгвардзейцы знішчаюць тэхніку і сродкі сувязі ворага. Разлік FPV-перахопнікаў брыгады «Спартан» збіў тры магутныя дроны выведніка расейцаў – «Арлан-10» і два SuperCam S350.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Бутусаў Плюс».

«Выведныя дроны падымаюцца на вышыню ад 2 да 4 кіламетраў, далёкасць палёту складае ад 240 да 600 кіламетраў. Збіць іх вельмі цяжка, як і знайсці паветраныя цэлі ў небе. Параза гэтых БПЛА залежыць ад многіх чыннікаў, пачынаючы з умоваў надвор'я і заканчваючы прафесійнымі якасцямі пілота», – паведамілі ў сацсетцы.

Гэтыя БПЛА ўважаюцца за адных з перадавых у арсенале войска РФ. Вораг актыўна выкарыстоўвае іх для збору выведных звестак на пярэднім краі і ў глыбіні палосаў адказнасці Сілаў абароны Украіны.

«На афіцыйных крыніцах дакладны кошт БПЛА не выдаецца. Але вядома, што год таму пры заключэнні кантракту на набыццё гэтых дронаў адзін беспілотнік каштаваў Беларусі $406 422», – адзначыў Юры Бутусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках