Казахстан атрымаў ад Бразіліі звесткі з самапісцаў самалёта Azerbaijan Airlines
23- 7.01.2025, 16:42
- 36,156
Самалёт разбіўся 25 снежня паблізу горада Актаў.
Лабараторыя ваенна-паветраных сіл Бразіліі накіравала казахстанскім следчым звесткі з бартавых самапісцаў з самалёта Azerbaijan Airlines. Самалёт разбіўся 25 снежня ля горада Актаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Як заявілі прадстаўнікі лабараторыі, 6 студзеня яны закончылі канфіскацыю звестак з самапісцаў у кабіне самалёта Embraer.
Раней пасля авіякатастрофы ўлады Казахстана абвясцілі, што рэгістратары накіроўваюцца ў Бразілію, краіну вытворчасці самалёта. Гэта адбылося пасля таго, як прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што Расея спрабуе схаваць прычыну трагедыі.
Нагадаем, 25 снежня ў аэрапорце казахскага горада Акаў разбіўся самалёт Embraer 190, у выніку чаго загінулі 38 чалавек.