«Я ў прынцыпе ў шоку, што ёсць такая схема»
42- 7.01.2025, 19:48
- 29,940
У менскай краме прыдумалі, як змагацца з вяртаннем сукенкі пасля карпаратыву.
У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі, як адная з менскіх крам надумала змагацца з пакупніцамі, якія набываюць сукенку для святочнага карпаратыву, а затым здаюць тавар назад пасля падзеі. Некаторыя каментатары падказалі, як палепшыць такую "абарону", піша "Тэлеграф".
“Звонку на сукенку збоку прышытая бірка. На бірцы напісана, што калі вы яе выдаліце, такую сукенку нельга будзе вярнуць як новую. Я так зразумела, такія біркі вісяць на ўсіх вечаровых сукенках у гэтай краме”, - распавяла аўтарка роліка. Назву крамы яна не напісала.
@murka_milliard Магазин в Минске придумал интересный способ бороться с теми, кто использует их как бесплатную аренду одежды на праздник или фотосессию. Как вам идея?
♬ оригинальный звук - Кристина. Минск
“Пачнём з таго, што я ў прынцыпе ў шоку, што ёсць такая схема. Я заўсёды купляю без вяртання”, - сцвярджае адная каментатарка. Ёй адказалі, што "такія аматаркі ёсць", і іх шмат.
“Я думаю, калі хочаш сукенку на адзін раз, ідзі і арандуй у спецыяльных месцах. Я наогул не пераймаюся з гэтай нагоды, у мяне ўсе сукенкі і спадніцы выключна з сэканд-хэндаў”, — падзялілася іншая.
Трэцяя запэўніла, што ёй "нават у галаву не прыйдзе думка купляць, каб сфоткацца або пагуляць і вярнуць". Хтосьці ж падумаў, што бірка замалая. “Трэба разоў у 10 больш. Такую на фш [фоташопе] замажуць лёгка”, — мяркуе карыстальніца TikTok, маючы на ўвазе выкарыстанне фоташопа перад публікацыяй здымкаў.
Аднак, як адзначыў іншы карыстальнік, на свята ж у сукенку з біркай не пойдзеш. Яшчэ адна каментатарка прапанавала мацаваць бірку не на нітку, а "неяк надзейней, каб дакладна немагчыма было зняць". "Нахабства некаторых пакупнікоў проста межаў не ведае", – сцвярджае яна.
Шмат хто падтрымаў ідэю мацаваць такую бірку на адзенне: “Я не прадавец, але за. Не хацелася б купляць сукенку, якую нехта насіў так доўга”.
“А гэтыя сукенкі пасля карпаратыву хіба не пахнуць духамі? Мне здаецца, па-любому пахі павінны быць. Як іх прымаюць назад?” - пацікавілася карыстальніца TikTok.