Раман Світан: Лукашэнка застаўся вінен
9- 7.01.2025, 22:08
- 37,988
Дыктатара неўзабаве "папросяць".
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю падкастэру Лексу Фрыдману распавёў, што ў першыя дні вайны ў іх адбылася размова з Лукашэнкам.
Беларускі дыктатар прапаноўваў украінскаму прэзідэнту ўдарыць па Мазырскім НПЗ. Што стаіць за гэтай заявай? Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да вайсковага эксперта, палкоўніка запасу УСУ Рамана Світана:
- Хутчэй за ўсё, украінскія палітыкі тады, у 2022-м, выказалі пэўную прэтэнзію Лукашэнку за тое, што ён прапусціў расейскія войскі праз сваю тэрыторыю. Ён жа ў слэнгавым рэжыме сказаў, маўляў, «зрабіце мне таксама балюча, ударыўшы па Мазырскім НПЗ». Прыкладна так гэта магло выглядаць. Як гаворыцца, у сэрцах сказанае было.
Удар па Мазырскім НПЗ магчымы толькі ў выпадку непасрэднага ўдзелу беларускіх войскаў у баявых дзеяннях, таксама пры прыняцці пастановы аб сур'ёзнай дапамозе расейскім войскам. Тады ўсе аб'екты беларускай энэргетыкі, вуглевадароднай галіны, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці вайсковай прадукцыі (а паліва - гэта кроў войска), будуць знішчаныя. Як знішчаюцца зараз расейскія вайсковыя аб'екты вуглевадароднай галіны.
Калі б была прынятая пастанова ўдарыць па НПЗ, то гэта вывела б са строю вытворчасць дызеля, бензіну, авіяцыйнай газы, пакінуўшы беларускае войска (і частку расейскага) без паліва.
Дарэчы, зараз вонкавы ўплыў на суверэнітэт Беларусі вельмі вялікі. Як расейскі, так і кітайскі. Справа часу, калі Лукашэнку прымусяць пайсці. Але на ім застанецца віна за тысячы ўкраінскіх жыццяў, якія загубілі расейскія войскі, што праходзілі праз Беларусь з дазволу Лукашэнкі. Гэтая кроў з яго змыецца толькі крывёй. У гэтым сэнсе ў яго жыццё будзе, мякка скажам, не радасным.
- Чаму Зяленскі распавёў пра гэтую размову менавіта цяпер, праз амаль тры гады вайны?
- Гэта такі геапалітычны момант, звязаны, магчыма, з дачыненнямі Зяленскага з Лукашэнкам на гэты момант - і з «выбарамі», і з некаторымі момантамі ўжо ўдзелу новай каманды Дональда Трампа ў геапалітыцы. Бо гэтае інтэрв'ю ў асноўным было накіраванае на трампістаў.
Негатыўнае падсвятленне дзеянняў Лукашэнкі кладзецца ў агульную парадыгму бачання новай амерыканскай адміністрацыі на акупацыйны беларускі рэжым. Таму тут я бачу станоўчы момант.