9 студзеня 2025, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін стаў таксічным актывам»

2
«Пуцін стаў таксічным актывам»

Паплечнік Гіркіна спрагназаваў хуткі крах рэжыму ў Крамлі.

Нежаданне спыняць вайну супраць Украіны ператварыла дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна ў "таксічны актыў" для ўласнага асяроддзя. Рызыкі для яго моцна выраслі. Такую заяву зрабіў расейскі ультрапатрыёт, Z-ваенкар Максім Калашнікаў у інтэрв'ю жонцы чэкіста Ігара Стралкова (Гіркіна), піша Dialog.UA.

Калашнікаў прагназуе хуткае зрынанне ўлады ў Расеі. «Для нашага бамонду Уладзімір Уладзіміравіч становіцца таксічным актывам. Яны паспрабуюць усё ж змірыцца з Захадам, выйсці з гэтай вайны. І тут магчымы розныя варыянты. Мы ходзім па краі новай гарбачоўшчыны, новай перабудовы, спробы ўкласці мір з Захадам, вымаліць прабачэнне за кошт саступак», - заявіў Z-ваенкар.

Ён удакладніў, што пагаршаюць становішча дыктатара эканамічныя нягоды, якія абрынуліся на РФ.

«У краіне зараз будзе вельмі дрэнна з эканомікай, вельмі. Мы на мяжы. У нас многія галіны альбо падаюць ужо, як металургія, машынабудаванне, альбо на мяжы падзення, як ваенна-прамысловы комплекс… Надыходзіць самая апраметная ноч», - папярэдзіў Калашнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках