9 студзеня 2025, Чацвер, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Шчыра кажучы, я выратаваў NATO

15
Трамп: Шчыра кажучы, я выратаваў NATO
Дональд Трамп
Фота: Getty Images

Абраны прэзідэнт ЗША заклікаў краіны Альянсу падвысіць выдаткі на абарону да 5% ВУП.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіны NATO павінны падвысіць штогадовыя выдаткі на абарону да 5% гадавога ВУП. З такімі словамі рэспубліканец выступіў у аўторак 7 студзеня, на прэс-канферэнцыі ў Фларыдзе, трансляцыю якой вёў амерыканскі тэлеканал C-Span.

Трамп: Еўропа павінна больш падтрымліваць Украіну

Адзін з журналістаў спытаў Трампа аб падтрымцы Украіны. Ён адказаў, што Еўропа мусіць рабіць для гэтага больш. «Адна з праблем, і я казаў пра гэта адкрыта, і прэзідэнту (Уладзіміру. - Рэд.) Зяленскаму, што на Еўропу прыходзіцца толькі малюсенькі кавалачак ад тых грошай, якія ідуць на гэтую вайну цяпер. Падабаецца вам гэта ці не, але Еўропа значна больш закранутая, чым ЗША. Мы аддзелены ад іх акіянам. Чаму мы плацім за іх на мільярды і мільярды даляраў больш, чым Еўропа?» - сказаў рэспубліканец.

«Вялікай часткай праблемы было тое, што Расея, задоўга да таго, як гэта сказаў (прэзідэнт РФ Уладзімір. – Рэд.) Пуцін, казала, што не павінна быць NATO ва Украіне. Гэта было, так бы мовіць, высечана ў камені. І ў нейкі момант (дзейны прэзідэнт ЗША Джозэф. - Рэд.) Байдэн сказаў: не, яны ўступяць у NATO. І ў Расеі на парозе нехта з'явіўся. Я магу зразумець іх пачуцці аб гэтым. У гэтых перамовах зроблена шмат памылак», - дадаў Трамп. Паводле ягоных слоў, «у іх была ўгода, але Байдэн разбурыў яе». «І гэта вайна можа пашырыцца і стаць значна горшай, чым цяпер», - адзначыў ён.

Трамп: Я выратаваў NATO

Пасля абраны прэзідэнт ЗША нагадаў, што менавіта ён стаў патрабаваць ад Еўропы падвышэння абаронных выдаткаў да 2% ВУП падчас першага прэзідэнцкага тэрміну. «Ніхто не ведае пра NATO больш, чым я» - сказаў ён. Паводле ягоных слоў, новы генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Марк Рутэ на сустрэчы ў лістападзе 2024 года «сказаў, што калі б не я, NATO б не было».

«Я сказаў тады: калі вы не заплаціце, мы не будзем вас бараніць. І як толькі я гэта сказаў, грошы пацяклі. Але і Абама мог гэта сказаць, і Буш. Але ніхто не сказаў, акрамя мяне, - працягнуў рэспубліканец. - Шчыра кажучы, я выратаваў NATO».

Са слоў экс-кіраўніка Белага дома, да яго патрабаванняў «21 з 28 краін NATO не плаціла па рахунках», а яму ўдалося «сабраць больш за 680 млрд даляраў». «Тады гэта было 2%. Але гэта павінна быць 5%», - дадаў ён.

Журналісты папрасілі яго ўдакладніць гэтае патрабаванне. «Некаторыя не плацілі дастаткова, некаторыя - наогул нічога. У тым ліку Нямеччына, яна плаціла толькі 1%, - адказаў Трамп. - Я думаю, у NATO павінна быць 5%. Яны могуць гэта зрабіць».

«Калі ў вас у краіне ёсць рэгулярнае войска, у вас - 4%. А ў іх небяспечная тэрыторыя. Яны могуць дазволіць сабе гэта. У іх павінна быць 5%, а не 2%» - рэзюмаваў рэспубліканец.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках