Лукашысты паказалі Віктара Бабарыку
24- 8.01.2025, 11:24
- 23,612
Палітвязень знаходзіцца ў калоніі ў Наваполацку.
Лукашысты паказалі прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта на «выбарах» у 2020 годзе, экс-банкіра Віктара Бабарыку. У наваполацкую калонію да палітвязня, асуджанага на 14 гадоў, прыехаў вядомы правакатар Раман Пратасевіч.
Віктар Бабарыка звярнуўся да сваёй дачкі і ўнучкі:
«Я вельмі хачу, каб яна вырасла вялікай і выдатнай дзяўчынкай, падобнай да цябе. А я ўпэўнены, што наcамрэч тое, што ў яе ўнікальныя магчымасці ў гэтым плане - гэта праўда. І я спадзяюся, што ўсе святы, якія будуць, у тым ліку і дзень нараджэння бацькі, вы сустрэнеце дружна і перадасце ад мяне ўсім мае цудоўныя віншаванні і прывітанні. Я вас усіх вельмі люблю, усяго самага найлепшага».