У Энгельсе пасля нападу гарыць нафтасховішча авіябазы
12- 8.01.2025, 11:31
- 20,734
Сталі вядомыя маштабы наступстваў атакі.
Энгельс Саратаўскай вобласці 8 студзеня атакавалі дроны. У выніку атакі гарыць нафтасховішча авіябазы.
Аб гэтым паведамляе Astra.
Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін заявіў, што беспілотнікі нанеслі ўдары па Саратаву і Энгельсу. З ягоных слоў, нібыта было пашкоджанае прамысловае прадпрыемства.
Мінабароны РФ у ранішняй справаздачы сцвярджала, што ў Саратаўскай вобласці нібыта знішчылі 11 дронаў.
Astra прааналізавала фота і відэа з наступствамі нападу. Высветлілася, што ў Энгельсе гарыць нафтасховішча авіябазы. Фота, апублікаваныя пазней губернатарам Саратаўскай вобласці, пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Відавочцы адзначаюць, што нафтабаза працягвае гарэць.
Варта адзначыць, што авіябаза Энгельс размешчаная ў Саратаўскай вобласці. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання яна стала адным з асноўных аб'ектаў, якія войска РФ выкарыстоўвае для нанясення ракетных удараў па ўкраінскай тэрыторыі.
Украінскія спецслужбы неаднаразова атакавалі авіябазу ў Энгельсе.