New York Post: Расея знаходзіцца ў стане сістэмнага распаду
12- 8.01.2025, 17:08
- 28,232
Пуцін - у самай слабай пазіцыі за ўвесь перыяд свайго кіравання.
Цягам наступнага года новая адміністрацыя Дональда Трампа павінна атрымаць максімальную выгаду з гэтай яго ўразлівасці, піша для New York Post (пераклад — сайт Charter97.org) Пітэр Доран, старшы навуковы супрацоўнік Фонду абароны дэмакратый:
- У тэлезвароце Пуцін хваліўся мінулымі дасягненнямі і запэўніў расейцаў: «Мы можам па праве ганарыцца тым, што ўжо зроблена», – і дадаў: «Мы ўпэўненыя, што ўсё будзе добра». Рэальнасць дае падставы для больш змрочнага прагнозу: Пуцін зараз знаходзіцца ў самай слабай пазіцыі за ўвесь перыяд свайго кіравання.
Праўленне Пуціна ў канчатковым выніку заснаванае на ўгодзе расейцаў з д'яблам.
Сённяшняя Расея далёкая ад той стабільнай і квітнеючай краіны, якую ён некалі абяцаў стварыць.
Дэмографы папярэджваюць, што ўварванне Расеі ва Украіну паскорыць скарачэнне насельніцтва ў будучыні.
У гэтых тэндэнцыях адсутнічаюць прыкметы магчымых зменаў цягам наступнага года.
- Пуцін змарнаваў рэсурсы сваёй краіны на імперскі фасад высокатэхналагічнай моцы і багацця, фінансуючы звышгукавыя ракеты, атамныя падводныя лодкі і хмарачос у Санкт-Пецярбургу коштам два мільярды даляраў для «Газпрама», манапаліста Крамля на прыродны газ.
Аднак сярэднямесячны заробак у Расеі застаецца ўсяго $787, а грамадзяне выдаткоўваюць 30% свайго даходу на прадукты харчавання. Для параўнання, амерыканцы выдаткоўваюць блізу 11%.
Міжнародныя саюзы Расеі таксама не найлепшыя, перакананы аўтар:
- Замест таго, каб ствараць кааліцыю моцных хаўруснікаў, Расея сабрала пярэстую каманду слабых утрыманцаў, такіх як Лукашэнка, афрыканскія клептакратыі і Іран. Такія партнёры ў найлепшым выпадку ненадзейныя.
Нядаўняе зрынанне сірыйскага дыктатара Башара Асада нанесла сапраўдны ўдар па магчымасцях дэманстрацыі сілы як Расеі, так і Ірана.
Асад цяпер у спісе зрынутых лідараў Украіны, Кыргызстана, Грузіі і Арменіі. Усе яны шукалі прытулку ў Расеі пасля таго, як Масква не змагла падтрымаць іх рэжымы.
Выключэнне - Кітай, мяркуе старшы навуковы супрацоўнік Фонду абароны дэмакратый:
- Замест таго, каб развіваць стасункі з кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам на роўных, Пуцін вымушаны спадзявацца толькі на кітайскую грашовую плынь і прамысловую падтрымку для сваіх вайсковых і імперскіх амбіцый.
Першапачаткова Маскву натхніла абяцанне Пекіна аб партнёрстве «без абмежаванняў» у 2022-м годзе. Калі вайна Пуціна ва Украіне зайшла ў тупік, Кітай пачаў дыстанцыявацца.
У 2023 годзе былы пасол Кітая заявіў ЕЗ, што абяцанне «без абмежаванняў» было «толькі рыторыкай». Больш зневажальна для Пуціна было тое, што Пекін замоўчаў эта ў заяве аб кітайска-расейскіх стасунках падчас яго апошняга візіту ў Кітай.
Гэтыя ўмовы ствараюць беспрэцэдэнтную магчымасць для новай адміністрацыі Трампа, мяркуе аўтар:
- Цягам наступнага года Белы дом пад кіраўніцтвам Трампа павінен пазбавіць Пуціна магчымасці распаўсюджваць нестабільнасць па Еўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы. Самы хуткі спосаб зрабіць гэта - спачатку зацягнуць гайкі заходніх санкцый, а затым аслабіць іх.
Асноўнай мэтай Вашынгтона павінны стаць даходы Пуціна ад продажу энэргарэсурсаў. Гэта крыніца жыццёвай сілы яго імперскіх дамаганняў.
Для гэтага ЗША і іх хаўруснікі па «Вялікай сямёрцы» павінны значна знізіць «столь коштаў нафты» на расейскі экспарт сырой нафты.
Хоць першапачаткова гэта было прапанавана ЕЗ у якасці інструмента для скарачэння даходаў Масквы, але гэта стала сур'ёзнай шчылінай для абыходу расейскіх санкцый - і Белы дом Байдэна ўдзельнічаў у гэтай схеме.
Дазвол Расеі свабодна прадаваць нафту коштамі, ніжэйшымі за 65 даляраў за барэль, дазваляе Крамлю атрымліваць велізарныя прыбыткі, не сутыкаючыся з дастаткова жорсткімі захадамі пакарання.
Гэтыя сродкі забяспечваюць Расеі магчымасць сеяць хаос па ўсім свеце.
Адміністрацыя Трампа павінна нівеліраваць гэта, панізіўшы парог санкцый да $35 за барэль, мяркуе Пітэр Доран:
- Пуцін не можа доўга праіснаваць без гэтай грашовай плыні, такі крок значна ўзмоцніць пазіцыі для перамоў з Масквой. Крэмль будзе дамагацца змякчэння заходніх санкцый, каб спыніць крах эканомікі Расеі, менавіта, за кошт пустых абяцанняў і добрых паводзін. Вашынгтон павінен праявіць асцярожнасць і не дапусціць ніякіх саступак без папярэдніх канкрэтных дзеянняў з боку Расеі.
У канчатковым выніку нельга чакаць, што Злучаныя Штаты выратуюць Расею ад пуцінскай спадчыны выдаткаванага нацыянальнага патэнцыялу і заняпаду, выкліканага самім Пуціным. Аднак неабходная цвёрдая пазіцыя ў дачыненні да Пуціна, трэба дапамагаць хаўруснікам у гэтым супрацьстаянні цягам усяго наступнага года.