У Польшчы вызначыліся з датай прэзідэнцкіх выбараў
1- 8.01.2025, 17:26
- 7,852
Асноўныя кандыдаты ўжо вядомыя.
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 18 траўня, другі тур пры неабходнасці правядуць 1 чэрвеня.
Аб гэтым паведамляе Polsat News.
Дату прэзідэнцкіх выбараў абвясціў спікер польскага Сейма Шымон Галоўня пасля кансультацый са старшынём Дзяржаўнай выбарчай камісіі.
Спікер таксама прадставіў папярэдні выбарчы каляндар. Калі каляндар будзе зацверджаны камісіяй, ён набудзе афіцыйную моц.
Толькі пасля таго, як пастанова спікера Сейма аб прызначэнні выбараў будзе апублікаваная ў Заканадаўчым весніку, фармальна пачнецца выбарчая кампанія.
Адзначым, галоўныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Польшчы ўжо вызначаныя. Уваходная ў кіроўную кааліцыю «Грамадзянская кааліцыя» вылучыла мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага, левыя — віцэ-маршалка Сената Магдалену Бяянт, «Польшча 2050» і PSL - Шымона Галоўню. Вядучая апазіцыйная партыя «Права і Справядлівасць» падтрымала незалежнага кандыдата Караля Наўроцкага, які ўзначальваў Інстытут нацыянальнай памяці. Правыя з «Канфедэрацыі» вылучаюць Славаміра Менцэна.