Ва Украіне расшыфравалі прызнанне з нататніка жаўнера КНДР
26- 9.01.2025, 10:10
- 37,802
Паўночнакарэец абакраў расейцаў.
Сілы спецыяльных аперацый расшыфравалі пятую частку запісаў у запісной кніжцы жаўнера КНДР Гьонг Хонг Джонга, ліквідаванага падчас баёў у Курскай вобласці РФ.
Як адзначылі ў прэс-службе ССА, у адным з запісаў паўночнакарэйскі васковец прызнаўся, што абрабаваў расейскіх жаўнераў і прадаў гэтыя рэчы. Жаўнер КНДР нібыта раскайваецца за парушэнні, якія здзейсніў яшчэ ў Паўночнай Карэі, але гэта не спыніла яго перад новым правапарушэннем ужо ў Расеі.
Паўночнакарэец не раскрыў у запісах, што менавіта скраў і ў якой колькасці, але яго выкрылі. Вось поўны пераклад тэксту з нататніка Джонга:
«Месячная жыццёвая справаздача (прызнанне). Паважаны галоўнакамандуючы Кім (Чэн Ын) загадаў нам ні ў якім разе не зневажаць гонар радзімы, адначасова праяўляючы сілу і адвагу спецназаўцаў. Падчас працы ў войску, я думаў, што ніхто не сочыць за мной і паклаў у кішэню рэчы расейцаў. Мая віна ў тым, што я не выканаў каманду галоўнакамандуючага і скраў рэч, якая належыць іншай краіне. Гэта магло б выклікаць сур'ёзныя наступствы для нашых камандзіраў. Я больш не буду гандляваць чужымі рэчамі. Я гераічна буду наступаць у першых шэрагах і знішчаць ворагаў».