9 студзеня 2025, Чацвер, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Арменіі адобрыў праект закона аб уступленні ў Еўразвяз

7
Урад Арменіі адобрыў праект закона аб уступленні ў Еўразвяз

Цяпер законапраект адправіцца ў парламент краіны.

Улады Арменіі адобрылі праект закона аб ініцыяванні ўступлення Арменіі ў Еўрапейскі Звяз. Такую пастанову прыняў урад краіны на пасяджэнні ў чацвер, 9 студзеня.

Цяпер законапраект адправіцца ў парламент краіны, піша news.am.

Прадстаўляючы законапраект, міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян заявіў, што «ў апошнія гады паміж Арменіяй і ЕЗ склаліся дастаткова інтэнсіўныя і дынамічныя стасункі».

У якасці прыкладу такіх стасункаў Мірзаян назваў «палітычную падтрымку Арменіі» з боку ЕЗ. Ён нагадаў, што Еўрапейскі Звяз размяшчаў у краіне місію мірных назіральнікаў, а ЕЗ заяўляў аб гатоўнасці падтрымаць умацаванне эканамічнай устойлівасці Арменіі. «Арменія гатова быць настолькі блізкай да ЕЗ, наколькі ЕЗ уважае гэта за магчымае. Я маю на ўвазе пачатак візавай лібералізацыі і шэраг іншых інструментаў, якія выкарыстоўваліся ці абмяркоўваюцца з ЕЗ», - сказаў Мірзаян.

Улады Арменіі былі гатовыя ўступіць у ЕЗ ужо ў 2024 годзе, жартаваў раней прэм'ер-міністр Нікол Пашынян. «У якім годзе? У гэтым!» - казаў ён у траўні 2024 года ў адказ на пытанне, калі Арменія будзе ўступаць у аб'яднанне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках